Усе навіны

Аляксей Мяркулаў: «Белшына» – адзін з прэтэндэнтаў на выхад у вышэйшую лігу»

30 красавіка, 23:25

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» (Д2) Аляксей Мяркулаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Белшынай» (3:2).

– У нас новая каманда. Трэба некалькі афіцыйных матчаў, каб згуляцца. «Белшына» – адзін з прэтэндэнтаў на выхад у вышэйшую лігу. Супернікі былі дастойныя. Такія гульні атрымліваюцца нервовымі і напрадзенымі. Будзе гульня – будзе вынік. Мы паказалі нядрэнную гульню. Будзем спадзявацца, што будзем прагрэсаваць, – сказаў Мяркулаў.