Усе навіны

Алыкулаў прыбыў усклад «Нёмана» на матч у адказ з «Цэле»

13 жніўня, 12:18
1

Кыргызстанскі паўабаронца Гулжыгіт Алыкулаў прыбыў у склад «Нёмана» і можа згуляць у матчы ў адказ 3-га адборачнага раўнда Лігі канферэнцый са славенскім «Цэле».

Вярнуўся Алыкулаў у «Нёман» 4 жніўня. Першы матч з «Цэле» ў чацвер (0:1) Гулжыгіт прапусціў.

Нагадаем, што паўторная сустрэча адбудзецца 17 жніўня ў Венгрыі і пачнецца ў 21:00.