Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Ці прапанаваў Алос працаваць ягоным памочнікам у зборнай Беларусі? Навошта мне лезці туды, куды не трэба»

15 жніўня, 19:04

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем пра новага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса.

– У вашу адсутнасць новага трэнера зборнай Беларусі вось прызначылі. Іспанец Алос і наогул любы замежнік – тое што трэба цяпер камандзе? Ці вы лічыце, што беларуса трэба было ставіць?

– Ёсць кіраўніцтва федэрацыі футбола, ёсць [рэжымнае] міністэрства спорту і турызму. Там ёсць каму лічыць… Я ж думаю пра «Цэле».

Раз прызначылі – «Нёман» будзе дапамагаць нацыянальнай зборнай. А новы трэнер няхай працуе.

– Хутка адборачныя матчы супраць Андоры і Ізраіля. Гульцы з Гродна выклікаюцца?

– Ведаю, што ў пашыраным спісе былі Савіцкі, Карповіч, Рудзянок і Пархоменка.

– Вам Карлас Алос не прапаноўваў памочнікам у яго папрацаваць? Якраз ён шукае сабе беларусаў…

– Пакуль не. Ёсць памочнікі ў нас у краіне. Добрыя трэнерскія кадры. Думаю, разбяруцца. Мне пакуль цікава працаваць у Гродне і навошта мне лезці туды, куды не трэба? – сказаў Кавалевіч.