Усе навіны

Контэ стаў фаварытам на пасаду галоўнага трэнера зборнай Італіі

15 жніўня, 22:48

Антоніа Контэ блізкі да вяртання на пасаду галоўнага трэнера зборнай Італіі, паведамляе Sport Mediaset.

Пасля таго, як прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаурэнціс публічна адмовіў Федэрацыі футбола Італіі адпускаць Лучана Спаллеці, узрасла верагоднасць, што пераемнікам Раберта Манчыні стане Контэ.

Пры гэтым Федэрацыі прыйдзецца пагадзіцца на высокую зарпатню, якую патрабуе Антоніа – па дадзеных крыніцы, каля 6, 5-7 мільёнаў еўра.

Нагадаем, 54-гадовы італьянец ужо ўзначальваў «скуадру адзуру» – у перыяд з 2014 па 2016 год. На чале нацыянальнай каманды Антоніа дабраўся да чвэрцьфіналу Еўра-2016, у якім па пенальці саступіў Германіі.