Усе навіны

Кантэ і Бензема спрабуюць угаварыць Варана перайсці ў «Аль-Ітыхад»

18 жніўня, 14:38

Абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Рафаэль Варан стаў трансфернай мэтай «Аль-Ітыхада», паведамляе Sports Zone.

Прадстаўнікі саудаўскага клуба ўжо звязаліся з атачэннем 30-гадовага француза, які адхіліў адну прапанову і выказаў жаданне застацца ў Еўропе яшчэ прынамсі на адзін сезон.

Угаварыць футбаліста спрабуюць яго былыя аднаклубнікі па зборнай Карым Бензема і Н’Гало Кантэ.

Партугальскі журналіст UOL Esporte Бруна Андрадэ дадае, што ў шорт-лісце «Аль-Іціхада» таксама ёсць Маркіньяс.

Але і з ім перамовы не будуць лёгкімі, бо ён з’яўляецца капітанам «ПСЖ» і вельмі шчаслівы ў Францыі.