Усе навіны
Відэа

Мілеўскі зняўся ў кіно

21 жніўня, 14:50

Былы нападаючы брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі зняўся ва ўкраінскім кінафільме пад назвай «Доўбуш».

Фільм распавядае пра Алексу Доўбуша, правадыра карпацкіх паўстанцаў – апрышкаў. У першай палове XVIII стагоддзя атрады Доўбуша і яго брата Івана нападалі на маёнткі шляхцічаў і землеўладальнікаў Рэчы Паспалітай, якой тады належалі Карпаты. Аднятую маёмасць члены атрадаў раздавалі сялянам.

Ролю ў фільме таксама атрымаў былы партнёр Мілеўскага па зборнай Украіны Арцём Фядзецкі. Стужка павінна выйсці ў пракат 24 жніўня, у Дзень незалежнасці Украіны.