Усе навіны

БАТЭ атрымаў за трансфер Кудраўца ў маскоўскае «Дынама» менш за 400 тысяч еўра, але сума можа вырасці

21 жніўня, 19:19

На мінулым тыдні беларускі галкіпер Андрэй Кудравец падпісаў 5-гадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Як стала вядома Tribuna.com, БАТЭ ад продажу футбаліста атрымаў менш за 400 тысяч еўра, аднак пры пэўных абставінах сума можа вырасці.

У кантракт Кудраўца ўключаны пункт, паводле якога «Дынама» можа адклікаць брамніка з арэнды ў верасні. У такім выпадку масквічы павінны будуць даплаціць яшчэ 75 тысяч эўра.

Таксама БАТЭ будзе належыць 5% ад сумы магчымага трансферу Кудраўца з «Дынама» ў які-небудзь іншы клуб.