Усе навіны

Аляксей Бага: «У Беларусі шмат таленавітых хлопцаў, але патэлефануеш агенту: «Гэты? Алкаголік, крыжападобныя былі, ля крамы скончыць»

24 жніўня, 09:53
1

Галоўны трэнер «Шахцёра» Аляксей Бага распавёў пра розніцу ў працы агентаў па сербскіх і беларускіх гульцах.

«Цяпер шмат таленавітых хлопцаў [у Беларусі]. Шмат класных хлопцаў: тэхнічных, хуткіх. Я ўпэўнены, што ў сто разоў тэхнічнейшых, хутчэйшых і лепшых, чым многія сербскія хлопцы, якія гуляюць па свеце. Гэта сто працэнтаў. Бо даводзілася бачыць і тых, і тых. Часам глядзіш, параўноўваеш з нейкім беларусам – наш бы сто працэнтаў тут гуляў. Проста пачынаецца: «А я ж хросны Відзіча, у мяне ж у двары Кежман жыў, які ведаў Ібрагімавіча». І ўсё. І не дакалупаешся.

Хлопцы, набярыце любому агенту, спытайце пра сербскага футбаліста: «Ты ведаеш гэтага?» – «Гэтага? Левая нага? – «Ну». – «Да ты што. Гэта ж другі Мітравіч будзе, пабачыш. Там жа «Порту» тэлефанаваў па ім, «Фулхэм» яшчэ». І патэлефануй па нашым [гульцы] камусьці [з агентаў]: «Гэты? Алкаголік, крыжападобныя былі, ля крамы скончыць», – распавёў Бага.