Усе навіны

Маскара-Капілевіч, Лісаковіч, Пархоменка і 5 рэжымных падпісантаў у канчатковым складзе зборнай Беларусі на бліжэйшыя матчы адбору Еўра-2024

25 жніўня, 10:10
1

Стаў вядомы канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы адбору да Еўра-2024 з Андорай (9 верасня) і Ізраілем (12-га).

Варатары: Максім Плотнікаў («Каспій», Казахстан), Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр»), Андрэй Кудравец (БАТЭ).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў («Хапаэль», Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч («Дынама» Мінск), Кірыл Пячэнін («Арэнбург», Расія), Уладзіслаў Малькевіч (БАТЭ), Захар Волкаў («Хімкі», Расія, Д2), Сяргей Карповіч, Ягор Пархоменка (абодва – «Нёман»), Леанарда Маскара-Капілевіч («Севілья-Атлетыка», Іспанія (Д4)).

Паўабаронцы: Уладзіслаў Клімовіч («Д'яшд'ёр», Венгрыя), Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Арцём Быкаў, Аляксандр Сялява (абодва – «Дынама» Мінск), Юрый Кавалёў, Кірыл Каплёнка (абодва – «Арэнбург», Расія), Мікіта Корзун («Шахцёр»), Валерый Бачароў, (БАТЭ).

Нападаючыя: Павел Савіцкі («Нёман»), Іван Бахар, Уладзіслаў Марозаў (абодва – «Дынама» Мінск), Віталь Лісаковіч («Рубін», Расія).

Адзначым, што ў канчатковы склад не ўвайшлі Канстанцін Рудзянок («Нёман»), Глеб Якушэвіч («Мінск»), Дзяніс Грачыха, Дзмітрый Анцілеўскі (абодва – БАТЭ) і Ягор Карпіцкі («Крылы Саветаў», Расія).

Нагадаем, Кудравец, Малькевіч, Волкаў, Клімовіч і Бахар з'яўляюцца падпісантамі рэжымнага ліста спартсменаў.