Усе навіны

«Балкані» перад матчам у адказ з БАТЭ падпісалі форварда зборнай Косава

25 жніўня, 18:07

Чэмпіён Косава «Балкані» перад матчам у адказ з БАТЭ падпісаў форварда зборнай Косава Арба Маная.

25-гадовы футбаліст перабраўся ў клуб з Сува-Рэкі з харвацкага «Славена Белупа» як свабодны агент.

На рахунку Манная 3 матчы за зборную Косава. У іх ён адзначыўся адным голам.

У першым плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый матчы «Балкані» разграміў БАТЭ ў першым паядынку 4:1). Сустрэча ў адказ пройдзе 31 жніўня ў венгерскім Мезекевешдзе пры пустых трыбунах.