Усе навіны

Савіцкі аформіў дубль у вароты «Энергетыка-БДУ» і дагнаў у гонцы бамбардзіраў Карпіцкага і Марозава

27 жніўня, 18:10

27 жніўня «Нёман» у матчы 19-га туру сустракаецца з «Энергетыкам-БДУ». Першы тайм завяршыўся з лікам 2:1. Дубль аформіў форвард «Нёмана» Павел Савіцкі. У гэтым сезоне футбаліст забіў 12 мячоў. Столькі ж у Ягора Карпіцкага, які змяніў «Шахцёр» на «Крылы Cаветаў», і форварда мiнскага «Дынама» Уладзіслава Марозава.

Такім чынам, Савіцкі дзеліць першае месца ў рэйтынгу бамбардзіраў чэмпіянату Беларусі.

Усяго ў сёлетнім сезоне футбаліст правёў 15 матчаў.