Усе навіны

Экс-трэнер акадэміі брэсцкага «Дынама» Дэаграсія: «Менталітэт беларусаў і расiян падобны»

28 жніўня, 17:31

Іспанскі галоўны трэнер «Арэнбурга», экс-трэнер акадэміі брэсцкага «Дынама» Давід Дэаграсія падзяліўся меркаваннем аб менталітэце.

– Паўгода працы ў клубнай акадэміі дапамаглі вам для разумення менталітэту расiян?

– Я шмат гадоў працаваў у Беларусі – у акадэміях брэсцкага «Дынама» і салігорскага «Шахцёра». Менталітэт беларусаў і расiян падобны, таму асаблівай адаптацыі ў Арэнбургу не было, я вельмі хутка да ўсяго прывык, – сказаў Дэаграсія.