Усе навіны

Душан Бакіч: «Мяне вельмі добра прынялі ў «Энергетыцы-БДУ»

29 жніўня, 12:51

Нападнік мінскага «Дынама» Душан Бакіч распавёў пра гульню за «Энергетык-БДУ», а таксама параўнаў футбол у Беларусі і Чарнагорыі.

«У той час у »Энергетыцы-БДУ« гуляла шмат футбалістаў майго года. Мяне вельмі добра прынялі ў камандзе, мы пачалі сябраваць з першага дня. Аляксей Наско, Айк Мусаханян, Данік Мірошнікаў... Час праходзіў хутка.

Было шмат трэнераў сярод былых футбалістаў, вядомых у Беларусі: Арцём Радзькоў, Гена Блізнюк, Паўлаў, Міша Ерамчук. Яны ўсе дапамаглі мне хутчэй прывыкнуць да чэмпіянату Беларусі. Анатоль Юрэвіч, вядома, даваў вялікую нагрузку на перадсезонцы.

У Чарнагорыі гуляюць у больш тэхнічны футбол. Галоўнае, што гульцы не прывыклі да вялікай нагрузкі. У чэмпіянаце Чарнагорыі тэхнічна вельмі моцныя футбалісты. Проста іх праблемай заўсёды была«фізіка».

А так людзі як людзі. Я не застаўся б у Беларусі на чатыры гады, калі б так не было», – распавёў Бакіч.