Усе навіны

«Лідс» арандаваў у «Тотэнхэма» Спэнса

30 жніўня, 15:55

«Тотэнхэм» абвясціў пра пераход правага абаронцы каманды Джэда Спэнса на правах арэнды ў «Лідс».

Арэнднае пагадненне 23-гадовага англічаніна разлічана да завяршэння сезона 2023/24.

Па інфармацыі Фабрыцыа Рамана, «Тотэнхэм» атрымае за арэнду 1 мільён фунтаў.

Лонданскі клуб падпісаў Спенса ўлетку 2022 года з «Мідлсбра», у яго актыве 6 матчаў за першую каманду.

Другую палову мінулага сезона гулец моладзевай зборнай Англіі на правах арэнды правёў у «Рэне». У французскай камандзе ён гуляў з яшчэ адным абаронцам «Тотэнхэма» – Джо Роданам, яго «Лідс» таксама арандаваў у пачатку жніўня.

Па выніках мінулага сезона «Лідс» вылецеў у Чэмпіёншып, каманда стартавала з 1 перамогі, 2 нічыіх і 1 паразы ў турніры.