Усе навіны

Гурэнка пра матч БАТЭ – «Балкані»: «Думаю, будзе нічыя»

31 жніўня, 13:14
3

Беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка падзяліўся меркаваннем аб матчы ў адказ плэй-оф Лігі канферэнцый, у якім БАТЭ згуляе з «Балкані».

– Будзем шчырыя: шанцы на праход далей у БАТЭ мінімальныя. Вядома, цуды здараюцца, і ў гісторыі футбола ёсць прыклады, калі паразы з розніцай у тры галы адыгрываліся.

Але не думаю, што мы павінны прагназаваць такія фантастычныя сцэнары. Трэба быць рэалістамі.

БАТЭ паспрабуе паказаць характар, рэабілітавацца. Даказаць, што розніца ў класе не такая, як адлюстроўвае лік першай гульні.

Перамога «Балкані» ў хатнім матчы мяне не здзівіла – як раз на гэта і ставіў. І касавары абсалютна заслужылі тую перамогу. БАТЭ найперш трэба нешта прыдумаць у абароне.

22 галы за 5 апошніх матчаў – гэта вельмі шмат. Думаю, у гульні ў адказ будзе нічыйны вынік – 1:1 або 2:2. Абедзве заб'юць, абедзве прапусьцяць.

«Балкані» добра гуляе дома, а на выездзе могуць быць нюансы. Сапернік пастараецца кантраляваць ход супрацьстаяння, нічыя яго цалкам задаволіць, – сказаў Гурэнка.