Усе навіны

Альшэўскі пасля 4:0 над брэсцкім «Дынама»: «Больш за ўсё хвалявала, у якіх кандыцыях зможам падысці да матчу»

3 верасня, 23:39

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з брэсцкім «Дынама» (4:0).

– Перад гульнёй больш за ўсё хвалявала, у якіх кандыцыях зможам падысці да матчу. Вельмі цяжкая першая ноч пасьля «Балкані». У 3 гадзіны ночы мы былі ўжо ў дарозе. Гэта найбольш хвалявала. Мала часу мелі на аднаўленне. На шчасце, не атрымалі пашкоджанняў, дабіліся неабходнага выніку. Мы рады.

– 6 змен у стартавым складзе. Па якой прычыне?

– Не без ратацыі. Тое, што я сказаў вышэй, – гэта адно з рашэнняў праблемы. Хлопцы, якія выйшлі, якасна згулялі.

– Вы сёння паказалі хуткасці на ўзроўні еўракубкавых матчаў або чэмпіянату?

– Мы гулялі добра і наш апанент выглядаў добра. А хуткасці... Мусіць, гледзячы з кім і калі. Хуткасці для чэмпіянату Беларусі былі добрыя. Не буду параўноўваць з тымі, што там, – сказаў Альшэўскі.