Усе навіны
Фота

Яўсеенка – у трэнерскім штабе Алоса ў зборнай Беларусі

5 верасня, 13:20

Беларускі спецыяліст Павел Яўсеенка ўвайшоў у трэнерскі штаб зборнай Беларусі, якім кіруе іспанец Карлас Алос.

Прэс-служба АБФФ афіцыйна не аб'яўляла аб прызначэнні Яўсеенкі, аднак ён прысутнічае на трэніроўцы каманды.

Раней Яўсеенка працаваў у трэнерскім у штабе Георгія Кандрацьева.

Нагадаем, яшчэ адным асістэнтам Алоса будзе яго суайчыннік Ясінт Магрынья.