Усе навіны

Федэрацыя футбола Іспаніі адправіць галоўнага трэнера жаночай зборнай Вільду ў адстаўку — ён прывёў каманду да першага тытула ЧС

5 верасня, 15:14

Выконваючы абавязкі прэзідэнта Федэрацыі футбола Іспаніі Педра Роча сустрэнецца з галоўным трэнерам жаночай зборнай Хорхе Вільдай і аб’явіць яму аб адстаўцы, паведамляе Diario Sport.

Вільда быў сярод тых, хто апладзіраваў былому кіраўніку федэрацыі Луісу Рубіялесу пасля яго выступу з тлумачэннямі, чаму ён не будзе сыходзіць з пасады добраахвотна пасля пацалунку Джэні Эрмоса на ЧС-2023. За гэта Вільду крытыкавалі ў Іспаніі, а футбалісткі зборнай адмовіліся выступаць за каманду, пакуль яе ўзначальвае Хорхэ.

42-гадовы Вільда ўзначальвае жаночую зборную з 2015 года. У 2023 годзе Іспанія пад яго кіраўніцтвам упершыню выйграла ЧС сярод жанчын.