Усе навіны

Сака другі раз запар прызнаны найлепшым гульцом года ў зборнай Англіі

6 верасня, 13:02

Паўабаронца «Арсенала» Букаё Сака другі раз запар быў прызнаны найлепшым гульцом года ў зборнай Англіі.

У галасаванні сярод балельшчыкаў 22-гадовы футбаліст апярэдзіў Джуда Белінгема і Хары Кейна.

За апошнія 12 месяцаў Букаё забіў 7 галоў за зборную ў 12 гульнях, двойчы прызнаваўся найлепшым гульцом матчаў кваліфікацыі Еўра-2024 супраць зборных Украіны і Паўночнай Македоніі.