Усе навіны

Трэнер зборнай Швейцарыі Якін: «Перыяд у «Баварыі» быў няпростым для Зомера»

6 верасня, 16:50

Галоўны трэнер зборнай Швейцарыі Мурат Якін лічыць, што трансфер Яна Зомера ў «Баварыю» негатыўна паўплываў на брамніка.

«Гэта гулец, якому патрэбна ўпэўненасць, каб выкладвацца на 100 працэнтаў. Ён не заслугоўвае такіх адносін. Ён стаў ахвярай пэўнага механізму, які працуе толькі ў «Баварыі».

Калі ён прыехаў у зборную, то мы размаўлялі з ім. Гэта быў не той Ян, якога я ведаў. У «Баварыі» на яго аказваўся занадта моцны ціск.

Ён адчуваў падтрымку са спартовага пункта гледжання, але потым усё роўна чагосьці бракавала, гэтае адчуванне не праходзіла. Уся крытыка закранала яго, але ён ніколі не скардзіўся. Перыяд у «Баварыі» быў няпростым для яго», – сказаў Якін.

Нагадаем, летам галкіпер перайшоў у «Інтэр».