Усе навіны

«МЮ» хацеў толькі прадаць ван дэ Бека, але зараз разглядае арэнду

9 верасня, 15:02

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Доні ван дэ Бек можа сысці ў арэнду, паведамляе Mirror. Спачатку клуб выступаў выключна за паўнацэнны трансфер футбаліста, аднак змяніў пазіцыю і гатовы аддаць яго ў арэнду. Была інфармацыя, што «Галатасарай» і «Фенербахчэ» цікавяцца ван дэ Бекам, якога «д'яблы» выключылі з заяўкі на Лігу чэмпіёнаў. Доні выступае за «МЮ» з верасня 2020 года пасля пераходу з «Аякса» за 39 млн еўра. Яго кантракт з клубам дзейнічае да лета 2025-га. Частку мінулага сезона ён прапусціў з-за траўмы і паспеў правесці 14 матчаў, у якіх забіў 1 гол і аддаў 2 асістам. У сёлетняй кампаніі ён не выходзіў на поле.