Усе навіны

Іспанская брыгада суддзяў будзе працаваць на матчы зборнай Беларусі супраць Ізраілю

10 верасня, 15:36

На матч кваліфікацыі Еўра-2024 паміж зборнымі Беларусі і Ізраілю была прызначаная брыгада арбітраў з Іспаніі.

Галоўным суддзёй паядынку будзе Рыкарда дэ Бургас. Яго асістэнтамі выступяць Ікер Франсіска і Хон Нуньес, чацвёрты арбітр – Хасэ-Луіс Мануэра. Арбітр на VAR – Хуан-Марцінес Мануэра.

Нагадаем, што матч Ізраіль – Беларусь пройдзе 12 верасня ў Тэль-Авіве на стадыёне «Блумфілд» і пачнецца ў 21:45 па беларускім часе.