Усе навіны

Рубіялес падаў заяву аб адстаўцы

11 верасня, 08:16

Луіс Рубіялес падаў у адстаўку з пасады прэзідэнта Федэрацыі футбола Іспаніі пасля крытыкі і пагрозы судовага пераследу за тое, што ён пацалаваў у вусны футбалістку зборнай Іспаніі Джэні Эрмаса пасля перамогі іспанак у фінале жаночага чэмпіянату свету.

Луіс Рубіялес апублікаваў заяву, у якой паведаміў, што падаў заяву аб адстаўцы выконваючаму абавязкі прэзідэнта федэрацыі Педра Роча.

«Я не магу працягваць сваю працу», – прызнаў Рубіялес у тэлепраграме «Пірс Морган без цэнзуры».

Нагадаем, ФІФА часова адхіліла Рубіялеса ад пасады на 90 дзён. Луіс пацалаваў футбалістку зборнай Іспаніі Джэніфер Эрмоса на цырымоніі ўзнагароджання пасля фіналу жаночага чэмпіянату свету. Пасля таго інцыдэнту ў Іспаніі выліўся гучны скандал.

УЕФА вырашыла не ўмешвацца ў справу Рубіялеса пасля таго, як генеральны сакратар Федэрацыі футбола Іспаніі Андрэу Кампс накіраваў ім ліст з просьбай абараніць Луіса.