Усе навіны

Гроса узначаліў «Ліён» (Фабрыцыа Рамана)

14 верасня, 10:40

Новым галоўным трэнерам «Ліёна» стаў Фабіа Гроса, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.

Бакі ўжо заключылі пагадненне. Цяпер засталася падрыхтоўка дакументаў, фармальных дэталяў і падпісанне кантракта. Была інфармацыя, што гэта 2-гадовая дамова.

Гроса пачаў трэнерскую кар'еру ў «Ювентусе» U-19. Пасля гэтага ўзначальваў «Бары», «Верону», «Брэшыю», «Сьён». Апошнім месцам працы быў «Фразіноне», які разам з Фабіа вярнуўся ў Серыю А, але гэтым летам замест 45-гадовага спецыяліста галоўным трэнерам прызначылі Эўзебіа Ды Франчэска.

Грос гуляў за «Ліён» з 2007 па 2009 год. Цяпер каманда засталася без галоўнага трэнера пасля адстаўкі Ларана Блана. Яна, маючы ў актыве 1 ачко, ідзе на апошнім месцы пасля 4 тураў Лігі 1.