Усе навіны

«Арсенал» і Эдэгор абмяркоўваюць падаўжэнне кантракту на 4 гады, «кананіры» таксама хочуць падпісаць новую дамову з Уайтам

14 верасня, 23:48

Паўабаронца і капітан «Арсенала» Марцін Эдэгор блізкі да падаўжэння кантракту з лонданскім клубам, паведамляе Daily Mail.

Цяперашняя дамова нарвежца з клубам заканчваецца летам 2025 года. Новы кантракт будзе разлічаны да лета 2029 года. Перагаворы паміж бакамі ідуць станоўча. Чакаецца, што цяперашні заробак Эдэгора, які складае 120 тысяч фунтаў у тыдзень, атрымае значнае павышэнне.

«Арсенал» купіў Эдэгора ў «Рэала» летам 2021 года за 35 мільёнаў еўра. У гэтым сезоне ён забіў 2 мячы ў 5 матчах.

Таксама «кананіры» хочуць падоўжыць кантракт з абаронцам Бэнам Уайтам. Яго пагадненне заканчваецца летам 2026 года. Клуб жадае пачаць перамовы з гульцом на працягу наступных некалькіх тыдняў.