Усе навіны

Казанцаў пасля 2:2 са «Славіяй»: «З Молашам была сувязь па мабільным. Зверху яму было лепш відаць»

15 верасня, 23:01

Трэнер «Тарпеда-БелАЗа» Віталь Казанцаў падзяліўся меркаваннем пра матч са «Славіяй» (2:2).

Казанцаў кіраваў камандай з прычыны дыскваліфікацыі галоўнага трэнера Дзмітрыя Молаша.

– Ацэнка нездавальняючая, таму што мы настройваліся на перамогу. Даўно не выйгравалі дома. З улікам таго, як складалася гульня, мусіць, усёткі нічыя – заканамерны вынік.

– Здалося, што крыху нясмела пачыналі, нізка сустракалі суперніка. У выніку прапусцілі хуткі гол. Чаму?

– Гэта вам так здалося. Наадварот, мы нацэльвалі каманду на высокі прэсінг, прэсінг у сярэдняй зоне. Проста [галявы] эпізод атрымаўся такім, што мы нізка апусціліся і супернік выкарыстаў свой шанц у нападзе. Натуральна, гэты мяч наклаў адбітак на ход матча. Пасля гэтага мы валодалі перавагай і адыграліся.

– Наколькі не хапала Дзмітрыя Васільевіча [Молаша]?

– Як звычайна, яго не хапала. На краі ён надае нашай камандзе імпульс, энергію, запал. Мы з памагатымі спрабавалі гэта кампенсаваць. Спадзяюся, гэта ў нас атрымалася.

– Молаша часта паказвалі ў кадры. Ён увесь час нешта запісваў. У перапынку напэўна дзяліўся назіраннямі. Што падкарэктавалі?

– І ў перапынку, і па ходзе матчу ў нас была сувязь па мабільным тэлефоне. Ён уносіў свае карэктывы. Натуральна, зверху яму было лепш відаць, – сказаў Казанцаў.