Усе навіны

Галкіпер «Нафтана» Даўгяла выйшаў на замену ў матчы дубля на пазіцыю форварда

17 верасня, 18:25

17 верасня «Нафтан» у матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі сярод дублюючых каманд вышэйшай лігі прайграў брэсцкаму «Дынама» (0:5). У канцы матчу 38-гадовы гуляючы трэнер варатароў «Нафтана» Ігар Даўгяла выйшаў на замену і гуляў на пазіцыі нападаючага.

У складзе асноўнай каманды Даўгяла ў гэтым сезоне на поле не выходзіў, але заўсёднік лаўкі запасных.