Усе навіны

Юрэвіч і яго трэнерскі штаб пакінулі брэсцкае «Дынама»

19 верасня, 16:45
2

Прэс-служба брэсцкага «Дынама» паведаміла пра спыненне супрацоўніцтва з галоўным трэнерам клуба Аляксандрам Юрэвічам і яго трэнерскім штабам.

«Футбольны клуб «Дынама» Брэст спыніў супрацоўніцтва з Аляксандрам Юрэвічам і яго трэнерскім штабам у асобе Сяргея Нікіфарэнкі, Вадзіма Ласоўскага і Аляксандра Валадзько. Кантракты чатырох спецыялістаў скасаваны па пагадненні бакоў.

Юрэвіч узначаліў «Дынама» Брэст у канцы красавіка на фоне няўдалага старту сезона. Пасля пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 18 матчаў ва ўсіх турнірах, з якіх выйграла сем сустрэч, дзевяць разоў прайграла і два разы згуляла ўнічыю. Пры гэтым брэстчане вылецелі з Кубка Беларусі, дзе на этапе 1/8 фіналу саступілі «Шахцёру».

Ролю часова выконваючага абавязкі трэнера «Дынама-Брэст» зойме Андрэй Чалмадзееў. Раней ён працаваў галоўным трэнерам дублюючага складу.

Пад кіраўніцтвам Чалмадзеева каманда будзе рыхтавацца да наступнага матчу, які адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 23 верасня, калі «сіне-белыя» адправяцца на выезд у Гродна», – паведамляе прэс-служба клуба.