Усе навіны

Матч «Дынама» Брэст – «Нафтан» стаў трэцім у гісторыі ЧБ, калі абедзве каманды аформілі па аўтаголе

19 верасня, 17:46

У суботу, 16 верасня, брэсцкае «Дынама» згуляла ўнічыю з «Нафтанам» (2:2) у 21-м туры чэмпіянату Беларусі. Характэрна, што ў гэтым паядынку абедзве каманды паразілі ўласныя вароты.

На 42-й хвіліне аўтагол на свой рахунак запісаў абаронца брэстчан Аляксандр Пазняк, а на 85-й хвіліне ўжо абаронца навапалачан Арцём Бруй засмуціў уласнага галкіпера.

Таксама гэты паядынак стаў 3-м у гісторыі вышэйшай лігі, калі ў адным матчы было зафіксавана 2 аўтаголы. Раней падобнае здаралася ў лістападзе 2011-га ў матчы «Дынама» Мінск – «Мінск» (3:4) і ў маі 2020-га ў паядынку «Іслач» – «Белшына» (2:1).