Усе навіны

У Перышыча траўма крыжападобных звязкаў, ён перанясе аперацыю

20 верасня, 18:23

«Тотэнхэм» афіцыйна паведаміў, што вінгбек Іван Перышыч атрымаў сур'ёзную траўму пярэдняга крыжападобнага звязка правага калена.

34-гадовы харват атрымаў пашкоджанні на трэніроўцы, гэта адбылося не ў выніку кантакту.

Перышыч зараз перанясе аперацыю, тэрміны аднаўлення пакуль не называюцца, але ён можа прапусціць увесь сезон.

У бягучым сезоне Іван правёў 6 матчаў (усе з замены), вызначыўшыся 1 асістам.