Усе навіны

Бакіч стаў самым карысным легіянерам па сістэме гол+пас у ЧБ за апошнія 5 гадоў

21 верасня, 14:42

Мяч у вароты «Нёмана» дапамог нападніку мінскага «Дынама» Душану Бакічу набраць 37 (22+15) ачко па сістэме «гол плюс пас» і стаць самым карысным легіянерам па гэтым паказчыку ў чэмпіянаце Беларусі за апошнія пяць гадоў.

Адзначым, што на другім радку размясціўся Уладзіслаў Васільеў, які выступаў за «Энергетык-БДУ», брэсцкае «Дынама» і «Рух» і набраў 36 (15+21) ачкоў.