Усе навіны

«Ньюкасл» пачаў перамовы аб падаўжэнні кантракту са сваім выхаванцам Лонгстафам

5 кастрычніка, 19:56

Паўабаронца «Ньюкасла» Шон Лонгстаф можа падпісаць новую дамову пра супрацоўніцтва з англійскім клубам, паведамляе інсайдэр Нікола Скіра.

Паводле інфармацыі крыніцы, «сарокі» ўжо пачалі перамовы з 25-гадовым гульцом па новым пагадненні да лета 2028 года. Цяперашні кантракт заканчваецца ў чэрвені 2025-га.

Лонгстаф з’яўляецца выхаванцам «Ньюкасла». У гэтым сезоне ён забіў 2 галы і аддаў 1 асіст у 9 матчах. Трансфермаркт ацэньвае гульца ў 25 мільёнаў еўра.