Усе навіны

Гульцы «Іслачы» Мітрафанаў і Булмага атрымалі выклікі ў моладзевыя зборныя сваіх краін

8 кастрычніка, 18:24

Два футбалісты «Іслачы» атрымалі выклік у моладзевыя зборныя сваіх краін.

Нападаючы Дзяніс Мітрафанаў атрымаў запрашэнне ў зборную Казахстана U-21. 17 кастрычніка казахстанскую «маладзёжку» чакае дамашні матч у кваліфікацыі на Еўра-2025 супраць аднагодкаў з Іспаніі.

У гэтым сезоне Мітрафанаў забіў 5 мячоў за «Іслач» ва ўсіх турнірах.

Паўабаронца Віку Булмага атрымаў запрашэнне ў маладзёжную зборную Малдовы. Хаўбек будзе рыхтавацца да матчаў з аднагодкамі з Швецыі і Паўночнай Македоніі 13 кастрычніка і 17 кастрычніка адпаведна.

У цяперашнім сезоне Булмага правёў 10 матчаў за «ваўкоў» ва ўсіх турнірах і вызначыўся галявой перадачай.