Усе навіны

Энрыке – журналісту пасля перамогі «ПСЖ» над «Рэнам»: «Бачыце толькі негатыў, вы едкія»

9 кастрычніка, 13:15

У галоўнага трэнера «ПСЖ» Луіса Энрыке была рэзкая размова з журналістам пасля перамогі над «Рэнам» (3:1) у Лізе 1.

«Яшчэ не бачыў матча, калі быў цалкам задаволены нашай гульнёй. Але нашае стаўленне было добрым», – пачаў Энрыке.

Пасля гэтага журналіст спытаўся пра дэталі, якія трэба палепшыць камандзе.

«Вы бачыце толькі негатыў. Вы едкія. Усе інтэрв'ю – самыя негатыўныя рэчы ў свеце футбола. Аднойчы мы выйгралі з лікам 4:1, а журналіст сказаў мне, што мы заслугоўваем паражэнне.

Першыя 25 хвілін, па-мойму, «Рэн» быў лепшы за нас. Нам трэба было палепшыць сваю гульню, інакш матч мог стаць складаней», – сказаў Энрыке.

Далей журналіст папрасіў Луіса растлумачыць дэталі, якія неабходна ўдасканаліць, каб іх зразумела маладая аўдыторыя.

«Моладзь усё разумее, думаю, што гэта вы нічога не разумееце. Вось што я думаю пра пытанні, якія вы мне задаяце», – сказаў Энрыке і ў раздражнёным стане пакінуў пасляматчавую флэш-зону.