Усе навіны

Мархель пра юнацкія зборы: «Важна паглядзець на хлопцаў у гульні, задача падцягнуць фізічныя кандыцыі не стаіць»

9 кастрычніка, 19:23

Юнацкая зборная Беларусі U-19 пачала вучэбна-трэніровачны збор. Галоўны трэнер зборнай Міхаіл Мархель пракаментаваў падзею:

– Гэты збор, можна сказаць, апошні перад афіцыйнымі спаборніцтвамі – матчамі кваліфікацыйнага раунда Чэмпіянату Еўропы. Запрошаны гульцы, якія да гэтага не атрымлівалі выклік, і тыя, хто ўжо мае досвед удзелу ў зборах і выступаў за юнацкую зборную. Ацэнім перспектывы пачаткоўцаў і прагрэс ужо вядомых нам хлопцаў.

Дзеці сабраліся з усёй краіны. Адзначу, у нас няма базавай каманды, таму па два-тры гульцы з розных каманд, зыходзячы з таго, што мы бачым, запрашаем на трэніровачныя зборы.

Пра трэніроўкі і матчы:

– У нас не стаіць задача падцягнуць фізічныя кандыцыі, таму будзем трэніравацца ў аднаразовым рэжыме. Нам важна паглядзець на хлопцаў у гульні і даць шанец кожнаму праявіць сябе на полі. І ў гэтым плане нам пашанцавала: знайшлі добрыя спарынгі. «Нёман» і брэсцкае «Дынама» – гэта вельмі добрыя каманды, тым больш з асноўнымі складамі. Для хлопцаў гэта будзе добрай школай і праверкай, – распавёў Мархель.