Усе навіны

Еўра-2028 прымуць Вялікабрытанія і Ірландыя, Еўра-2032 – Турцыя і Італія

10 кастрычніка, 13:29

УЕФА назвала гаспадароў двух наступных чэмпіянатаў Еўропы, якія пройдуць пасля турніру ў Германіі ў 2024 годзе.

Еўра-2028 будуць прымаць Вялікабрытанія і Ірландыя, Еўра-2032 - Турцыя і Італія.

Прапанаваны спіс гарадоў, дзе будуць праходзіць гульні Еўра-2028: Белфаст, Бірмінгем, Кардыф, Дублін, Глазга, Ліверпуль, 2 стадыёны ў Лондане, Манчэстэр і Ньюкасл.

Што датычыцца Еўра-2032, то прадстаўлена 20 арэн, з якіх у 2026 годзе будзе выбрана 10 (па 5 ад кожнай краіны).