Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «У клубаў першай лігі няма плана, як яны будуць развівацца ў вышэйшай лізе»

14 кастрычніка, 15:58
1

Спартыўны журналіст Мікалай Хадасевіч выказаўся адносна клубаў першай лігі, якія могуць патрапіць у вышэйшую лігу.

«Калі гульцы і трэнеры вырашаюць задачу і жадаюць апынуцца ў вышэйшай лізе, я разумею, гэта спартовы прынцып. Калі кіраўніцтва клуба кажа: «Мы павінны апынуцца ў вышэйшай лізе», то павінна быць нешта акрамя фраз аб ганаровасці вышэйшага дывізіёна і выкананні сацыяльнай функцыі. Я пакуль што не чуў ніводнай заявы з боку прафесійнага клуба, як ён будзе развівацца ўдоўгую, якія задачы будзе вырашаць пры трапленні ў вышэйшую лігу. Мне здаецца, што шмат у якіх клубаў такога плану няма.

Вядома, вышэйшая ліга дае большы бюджэт з дзяржпадтрымкай. З вялікімі грашыма можна ярчэй гарэць. У вышэйшай лізе ўжо шмат такіх каманд. На іх не вельмі цікава глядзець.

І вось у адносінах да тых, хто ёсць у першай лізе і заявіцца ў вышэйшую, да прыватных клубаў у мяне няма пытанняў. Калі свае грошы, то вытрачайце іх як заўгодна, нават калі няма плана. Гэта тычыцца «Макслайна» са сваімі праблемамі і «Арсенала» дзяржынскага. А вось што да клубаў з абласных цэнтраў, падзбярыцеся, выбудуйце якую-небудзь стратэгію. Можа быць, маладымі будзеце гуляць, як гэта робяць тыя ж «Мінск» і «Энергетык-БДУ».

Калі з першай лігі нехта імкнецца ў вышэйшую, розная гісторыя: выйграць дывізіён, трэнер і гульцы атрымаюць прэміяльныя, а клуб-аднагодка на наступны сезон можа і спусціцца туды, адкуль выйшаў», – распавёў Хадасевіч.