Усе навіны

Келвін Філіпс: «Калі не атрымаю шанц ў «Сіці», то мне давядзецца прымаць іншыя рашэнні»

18 кастрычніка, 20:58

Апорны паўабаронца «Манчэстэр Сіці» Кэлвін Філіпс заявіў, што, магчыма, у бліжэйшы час задумаецца над пераходам у іншую каманду.

«Я ведаю, што мне трэба гуляць кожныя выходныя. У бліжэйшыя месяцы мне давядзецца прыняць рашэнне адносна сваёй будучыні ў «Манчэстэр Сіці». Спадзяюся, што я атрымаю свой шанц, але калі гэтага не адбудзецца, то мне давядзецца прымаць іншыя рашэнні», – сказаў Філіпс для BBC.

Кэлвін Філіпс выступае за «Манчэстэр Сіці» з лета мінулага года. За гэты час 27-гадовы апорнік правёў 26 матчаў ва ўсіх турнірах. Пакуль што яму не ўдалося здзейсніць ніводнага рэзультатыўнага дзеяння.