Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Адмяніце рэформы з лімітамі. Мы ж бачым, што яны няўдачныя»

19 кастрычніка, 20:50

Агент Валерый Ісаеў выказаўся з прапановай адмяніць уведзеныя ліміты ў чэмпіянаце Беларусі.

«Для ўгоды інтарэсам нацыянальнай зборнай мы пакрамсалі ўнутраны чэмпіянат. Мы яго пакрамсалі, і, адпаведна, значна знізілі яго ўзровень гэтымі рэформамі.

Навошта глядзець, у якіх чэмпіянатах якія былі рэформы? Мы ж бачым, што гэтая рэформа, звязаная з лімітамі, няўдалая. Цяпер добра гуляюць таленавітыя хлопцы, якія не маюць дачынення да гэтай рэформы. А тыя, хто за апошнія гады атрымалі толькі дзякуючы рэформе месца ў сваіх камандах, зборная з іх не можа абгуляць карлікавыя краіны і вельмі шмат атрымлівае мячоў ад лідараў чэмпіянату.

Я таму хачу Васілевічу прапанаваць без усялякага нагнятання. Ня трэба збіраць ніякія выканкамы. Прыміце гэтае рашэнне, адмяніце сёння ўсе гэтыя рэформы, адмяніце.

У мяне прапанова з надзеяй на тое, што ўсё ж яны прыслухоўваюцца. Ну, прыслухаліся ж, адмянілі дублюючыя склады», – сказаў Ісаеў.