Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «Краўцоў мне нагадвае Аліўе Жыру. Наліваецца сокам малады талент у Гродне»

21 кастрычніка, 13:19

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале Hodasevich-LIVE падзяліўся ўражаннямі ад гульні 18-гадовага нападаючага «Нёмана» Максіма Краўцова.

Учора, 21 кастрычніка малады форвард гродзенцаў адкрыў лік у матчы 25-га тура вышэйшай лігі супраць «Тарпеда-БелАЗ».

«Краўцоў – чарговы поспех Ігара Кавалевіча наогул па яго кар'еры. Калі аналізаваць гэты гол, я не буду зараз адзначаць нейкія памылкі «Тарпеда-БелАЗ», вы зразумееце мяне чаму. Таму што, калі такія мячы забіваюцца, калі малады нападнік сабе вось так...

Я зараз буду глупства гаварыць, вы ўжо мне прабачце, мне ён чамусьці нагадвае Аліўе Жыру. Так, вось можа быць глупства, можаце пасмяяцца разам са мной, але выканаў класна сабе на ход, з развароту, з лініі штрафной пляцы, мяч паклаў, проста ўзрушаюча. Таксама наліваецца, увогуле, сокам малады талент у Гродне, мы за гэта можам толькі парадавацца», – сказаў Хадасевіч.