Усе навіны

Паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Турыч: «На пазбаўленне срэбра пастараліся не звяртаць увагі»

26 кастрычніка, 13:05

Паўабаронца «Энергетыка-БДУ» і капітан юнацкай зборнай Беларусі (U-19) Арцём Турыч падзяліўся меркаваннем аб пазбаўленні каманды ўзнагарод за сезон-2022.

– Ці моцна цябе асабіста і клуб у цэлым падкасіла гісторыя з «дамоўнякам», па слядах якой вас пазбавілі срэбра мінулага чэмпіянату і 23 ачкоў у цяперашнім сезоне?

– Я быў вельмі моцна здзіўлены і засмучаны, як і ўсе хлопцы ў камандзе. Было нечакана даведвацца такія падрабязнасці. Пастараліся не звяртаць на гэта ўвагі, працаваць і развівацца далей, – сказаў Турыч.