Усе навіны

Гулец «Энергетыка-БДУ» Турдзімуродаў атрымаў прамую чырвоную картку за фол супраць брамніка «Смаргоні» Ахрэмчука

27 кастрычніка, 19:38

У матчы 26-га тура вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі «Энергетык-БДУ» у Барысаве прымае «Смаргонь». Пры ліку 1:1 на 37-й хвіліне гулец гаспадароў Рустам Турдзімуродаў сфаліў у чужой варатарскай на брамнiку Паўле Ахрэмчуку.

Двум футбалістам спатрэбілася дапамога медперсаналу. Турдзімуродаў убачыў перад сабой ад арбітра прамую чырвоную картку, а Ахрэмчук здолеў працягнуць гульню.