Усе навіны

Кіпер «Нёмана» Рудзянок стаў дзявятым брамнiкам з двума выдаленнямі ў ЧБ

31 кастрычніка, 08:41

Галкіпер «Нёмана» Канстанцін Рудзянок стаў дзевятым брамнiкам вышэйшай лігі, які выдаляўся не менш за два разы.

Да таго падобнае з ім здарылася ў верасні 2016 года ў дамашнім матчы «Іслачы», за якую ён тады выступаў, супраць «Мінска» (быў выдалены на пятай хвіліне).

Сяргей Верамко і Дзяніс Парэчын выдаляліся па тры разы. Раман Астапенка, Уладзімір Бушма, Юрый Васюцін, Віктар Ігнацьеў, Аляксандр Суліма і Антон Чыкан маюць па два выдаленні.