Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «У матчы са «Славіяй», думаю, найгралі на перамогу»

5 лістапада, 23:20

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (2:0) у 27-м туры вышэйшай лігі.

– Сёння мы свяжэй выглядалі. Думаю, найгралі на перамогу. Трэба было свае моманты, якія ўзнікалі, рэалізаваць яшчэ раней, але ў саперніка добры варатар. Рады перамозе.

«Славія» – добрая каманда. У Кубку было цяжэй гуляць, там супрацьстаянне з адной гульні складаецца.

– Вы працягваеце барацьбу за чэмпіёнства і Кубак. Задаволены тым вынікам і гульнёй, якую паказвае каманда?

– Я і трэнерскі штаб, і хлопцы задаволеныя гульнёй. Добра, калі якасць гульні і вынік супадаюць. У 2021 годзе, напрыклад, не супала. Была добрая якасць. У гэтым годзе сышліся шмат фактараў, каб быў нейкі вынік. Нешта атрымліваецца, – сказаў Кавалевіч.