Усе навіны
Photo

«Вам пляваць на спорт. Усё, што вас хвалюе – грошы». Фанаты «Барусіі» Д расцягнулі банер з Інфанціна, Аньелі і Аль-Хелайфі на матчы ЛЧ

8 лістапада, 15:15

Фанаты дортмундскай «Барусіі» зладзілі акцыю на хатнім матчы каманды супраць «Ньюкасла» ў Лізе чэмпіёнаў.

Уздоўж фанацкай трыбуны быў расцягнуты банер: «Вам пляваць на спорт. Усё, што вас хвалюе – грошы». А над надпісам былі карыкатурныя партрэты Джані Інфанціна, Насера Аль-Хелайфі і Андрэа Аньелі.

Акрамя гэтага на поле былі выкінуты імправізаваныя мяшочкі з грашыма і залатыя зліткі.