Усе навіны

«Рубін» расстанецца з Віталём Лісаковічам у зімовае трансфернае акно («Бізнес Online»)

8 лістапада, 16:28

«Рубін» растанецца з Віталём Лісаковічам у зімовае трансфернае акно, паведамляе «Бизнес Online».

«Незадаволеныя гульцы – гэта бомба запаволенага дзеяння. Асабліва Лісаковіч, які канфліктаваў практычна з любым трэнерам, няхай гэта будзе Слуцкі або Рахімаў. І здаецца, што растанне з форвардам у зімовае трансфернае акно непазбежна», – піша выданне.

Кантракт Лісаковіча з казанскім клубам разлічаны да канца сезона-2024/25. Яго рынкавы кошт, па дадзеных Transfermarkt, складае 1 млн еўра.