Усе навіны

«Мілан» разглядае кандыдатуру Потэра на выпадак сыходу Піёлі

11 лістапада, 11:07

«Мілан» вывучаў профілі магчымых пераемнікаў Стэфана Піолі з прыцэлам на наступны сезон, паведамляе Паскуале Гуара.

Імя, якое вылучаецца сярод іншых – гэта былы трэнер «Брайтана» і «Чэлсі» Грэм Потэр.

Ён не адзіная кандыдатура ў спісе, але менавіта ён пакуль падабаецца клубу найбольш.

Нагадаем, 48-гадовы англічанін трэніраваў лонданцаў з верасня 2022-га па красавік 2023-га.

Пры ім каманда дайшла да 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, але паралельна знаходзілася на 11-м месцы ў АПЛ, набраўшы 38 ачкоў у 28 матчах, з-за чаго ён і быў звольнены.

Чуткі звязвалі яго з «Лестэрам», «Вест Хэмам», «Саўтгемптанам», «Ніцай» і «Ліёнам», але ніводную каманду ён так пакуль і не ўзначаліў.

«Мілан» зараз ідзе 3-м у чэмпіянаце Італіі, адстаючы ад лідэра «Інтэра» на 6 ачкоў, і 3-м у групе Лігі чэмпіёнаў.