Усе навіны

Фларэнціна Перэс: «Футбол перажывае вельмі сур'ёзную інстытуцыйную праблему. Суперліга неабходная як ніколі»

12 лістапада, 13:30

Прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс лічыць, што метады кіравання УЕФА састарэлі, таму еўрапейскі футбол павінен рухацца ў іншым кірунку.

«Футбол перажывае вельмі сур'ёзную інстытуцыйную праблему. Суперліга неабходная як ніколі. Клубы – гэта тыя, хто павінен кіраваць усім і ўсталёўваць правілы, якіх усе прытрымліваюцца. Клубы не могуць быць дзяржавай, якая страчвае сотні мільёнаў.

Праект Суперлігі не жадае скончыць з нацыянальнымі чэмпіянатамі. Мы проста жадаем палепшыць і ўзмацніць футбол. Цяпер Лігу чэмпіёнаў хочуць замяніць іншым турнірам з большай колькасцю гульняў і меншым заробкам – гэтага ніхто не разумее.

Новы фармат Лігі чэмпіёнаў яшчэ больш аддаліць нас ад маладых заўзятараў. Менавіта гэта больш за ўсё задавальняе кіраўніцтва УЕФА, якое кіруецца інтарэсамі сваіх менеджараў, а не інтарэсамі заўзятараў ці клубаў. Яны зацікаўлены толькі ў захаванні гэтай сістэмы кіравання.

Няма празрыстасці (ва УЕФА – заўв. Tribuna.com), і яны не змагаюцца з іншымі відамі спорту, якія становяцца ўсё бліжэй да моладзі. Яны не жадаюць развівацца. Нас, футбольныя клубы, ужо абагналі паўночнаамерыканскія спартыўныя клубы.

За прагляд футбола бяруць усё больш, а прадукт становіцца ўсё горшым. Стратэгія не павінна заключацца ў тым, каб браць за футбол 10 працэнтаў ад зарплаты. УЕФА не мае права ўстанаўліваць манаполію. 21 снежня мы даведаемся рашэнне Еўрапейскага суда (па Суперлізе – заўв.). Ад гэтага залежыць будучыня еўрапейскага футбола», – сказаў Перэс.

Нагадаем, першая спроба стварэння Суперлігі адбылася ў красавіку 2021 года, калі да яе далучыліся 12 топ-клубаў Еўропы. Зрэшты, рэакцыя УЕФА прымусіла большасць клубаў хутка адмовіцца ад гэтай ідэі і выйсці з Суперлігі.