Усе навіны

Галкіпер «Энергетыка-БДУ» Верацінскі: «Паспяховым завяршэннем сезона для мяне стане той факт, што мы застанемся ў вышэйшай лізе»

13 лістапада, 22:25

Галкіпер «Энергетыка-БДУ» Канстанцін Верацінскі падзяліўся меркаваннем фінішы чэмпіянату Беларусі.

Каманда з адным балам у актыве замыкае турнірную табліцу.

– Паспяховым завяршэннем сезона для мяне стане той факт, што каманда застанецца ў вышэйшай лізе, – сказаў Верацінскі ў эфіры «Яснае ТВ».

У сёлетнім чэмпіянаце Беларусі на рахунку 17-гадовага брамнiка 11 матчаў, ён прапусціў 18 мячоў.