Усе навіны

Філіп Вайцяховіч: «Нядаўна далі шведскі пашпарт. Беларускі хутка заканчваецца, але і без яго застануся беларусам»

15 лістапада, 08:53

Беларускі галкіпер Філіп Вайцяховіч у інтэрв'ю Tribuna.com расказаў аб атрыманні шведскага пашпарта.

– Шанцаў атрымаць запрашэнне з якога-небудзь еўрапейскага чэмпіянату ў мяне стала больш, таму што нядаўна атрымаў шведскі пашпарт. Цяпер магу гуляць у ЕС дзе захачу. Аднак пакуль у прыярытэце Швецыя, пажадана побач з універсітэтам.

– Як атрымалі шведскі пашпарт?

– Два разы атрымліваў рабочую візу, потым – пастаянны від на жыхарства. Пасля шасці гадоў знаходжання падаўся на шведскае грамадзянства, і вось нядаўна далечы пашпарт. Усё класічна. Пры гэтым ніякіх іспытаў здаваць не трэба.

– А што ў вас з беларускім пашпартам?

– У сакавіку 2024 года заканчваецца. Будзе ляжаць у якасці сувеніра, думаю. Але і без яго ўсё роўна застануся беларусам, – сказаў Вайцяховіч.